ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА БЕШАНКОВІЦКАГА РАЁНА

На тэрыторыі Бешанковіцкага раёна знаходзіцца 132 помніка гісторыі і культуры. З іх 80 помнікаў прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь унесена 47 помніка (54 аб’екты), размешчаных на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна. Гэта:

  • 30 помнікаў археалогіі (4 кургана перыяду ранняга сярэднявечча, 12 курганных могільнікаў ранняга сярэднявечча, 7 гарадзішч жалезнга веку, 6 стаянак першабытных людзей “Асавец”, 1 камень-следавік і ўшанаваная крыніца);
  • 8 помнікаў архітэктуры (4 царквы, палацава-паркавы комплекс у г.п. Бешанковічы, комплекс былой сядзібы “Нізгалава”, парк у в. Бачэйкава, парк “Саломінка” у в. Дабрыгоры);
  • 9 помнікаў гісторыі (ваеннае пахаванне ў в. Узрэчча і брацкія магілы ў вёсках Галыні, Клешчына, Саннікі, Дубрава, Фролкавічы, Астроўна, Ула і г.п. Бешанковічы).

Некаторыя з помнікаў дайшлі да нашых дзён у добрым стане, амаль некранутыя, ад некаторых засталіся толькі рэшткі. Але ўсе яны заслугоўваюць павагі і з’яўляюцца прадметам нашага гонару
Помнікі на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна маюць наступныя катэгорыі гісторыка-культурных каштоўнасцей:
“2” катэгорыя (каштоўнасць нацыянальнага значэння):

  • Ансамбль былога палаца (г.п. Бешанковічы);
  • Комплекс былой сядзібы “Нізгалава” (в. Двор Нізгалава).

“3” катэгорыя (каштоўнасць рэгіянальнага значэння):

  • прысвоена ўсім астатнім аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны Бешакновіцкага раёна.
Прикрепленный файлРазмер
ПОМНІКІ АРХІТЭКТУРЫ (апісанне, фотаздымкі).docx5.72 Мб
ПОМНІКІ АРХЕАЛОГІІ (апісанне, фотаздымкі).docx2.55 Мб
ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ (апісанне, фотаздымкі).docx4.61 Мб