Выстава - «Шчыра, на ўспамін…!»

У краязнаўчым музеі 29 жніўня адбудзецца адкрыцце выставы таленавітых майстроў клуба “Прырода і фантазія” пад назвай “Шчыра , на ўспамін…!”

Клуб “Прырода і фантазія” бярэ свой пачатак з далекага 1968 года, калі некалькі энтузіястаў правялі першую выставу ДПМ у Палацы прафсаюзаў , а затым стварылі секцыю “Прырода і творчасць” пры доме Прыроды ў Траецкім Прадмесці.З цягам часу суполка набыла прыхільнікаў і першага лютага завітала ў секцыю Стэфанія Міхайлаўна Станюта, народная артыстка СССР, здзівіўшы прысутных сваімі пацеркамі , завушніцамі і пластыкай з прыродных форм , дарэчы Стэфанія Міхайлаўна зараз з’яўляецца пачэсным удзельнікам мностваў выстаў у сталіцы і па-за яе межамі , бо творы прыцягваюць увагу неабыякавых гледачоў!
Народныя умельцы ладзілі добрыя выставы ў доме Прыроды, на ВДНХ у г.Маскве і г.Патсдам –Германія!
У 1987 годзе ствараецца клуб “Прырода і фантазія” .Але праіснаваў ен нядоўга і ў 1991 годзе было усяго сем чалавек , адна ксумеснымі намаганнямі СА Стэфаніяй Міхайлаўнай адрадзілі клуб , дзеля будучых майстроў і цяпер , пачынаючы з 2009 года , вандруе па краіне , нясе душы асалоду ўсім жадаючым гледачам , як у г.Крупкі – ужо 13-ты , у ліку іншых , а потым жыве надзея – будуць новыя краязнаўчыя музеі , відаць , Талочын , за ім Полацк, а на прыканцы прыедуць і г.п. Карэлічы ,малую Радзіму , але добрая выстава мае адбыцца ў г.Шклове , куды збяруцца ўсе экспанаты ў лістападзе бягучага года!
Сярод прац , прадстаўленых на выставе , творы наступных майстроў:
-Аксамітава Інна Іванаўна (вышыванне гладдзю, крыжыкам);
-Самойлаў Эдуард Серафімавіч (акварэль, гуаш, жывапіс);
-Карповіч Галіна Іосіфаўна (жывапіс, краявіды);
-Кірылава Ірына Станіславаўна (батык,разьба па дрэву , кераміка);
-Міхалевіч Аэліта Уладзіміраўна(стужкавы дызайн,вышыванне крыжыкам)
-Някрасава Валянтіна Іванаўна (піраграфія,машын. вышыванне);
-Лейко Аляксандр Аляксандравіч ( лясная скульптура, ДПМ);
-Крывенка Анатоль Дзмітравіч (жывапіс, партрэты).
Тэлефон для даведак : 4-21-83. Музей працуе : 9.00- 18.00.
Выхадны : Панядзелак