«Скарбы Крывінскага тарфяніка»

27 студзеня ў раённым музеі адбылось адкрыццё выставы “Скарбы Крывінскага тарфяніка”, якую прадаставіў загадчык аддзела археалогіі і першабытнага грамадства Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Чарняўскі Максім Міхайлавіч. Першы раз за ўсю гісторыю археалагічных даследаванняў артэфакты, знойдзеныя на стаянцы Асавец - 2, вярнуліся зноў у Бешанковіцкі раён пасля навуковай апрацоўкі ў Акадэміі навук. На выставе прадстаўлены экспанаты, знойдзеныя падчас археалагічных раскопак 2021 года. Выстава будзе дзейнічаць да 6 сакавіка.

753