Старажытныя роды Бешанковіцкага краю

Багата наша бацькаўшчына на славутыя імёны. Сярод іх знакамітыя дзеячы ў ваенным майстэрстве і ў палітыцы, выдатныя асветнікі і вучоныя, таленавітыя літаратары і мастакі. У пісьмовых крыніцах Бешанковічы упершыню упамінаюцца ў 1447 годзе. З пачатку XVI ст. уваходзілі ў Полацкае ваяводства, належалі князям Друцкім – Сакалінскім ( у 1552 годзе – 34 двары). У 1605 годзе Я . Сакалінскі прадаў Бешенковічы шляхціцам Язерскім, ад якіх у 1615 годзе перайшлі да аршанскага маршалка І.Адравонжа. У 1630 годзе разам з іншымі маёнткамі куплены канцлерам ВКЛ Л.І.Сапегам.

САПЕГІ
Сапегі – адзін з буйнейшых і старажытнейшых родаў на Беларусі. Паходзілі з полацкіх ( па іншых крыніцах – смаленскіх баяр). Род лічыўся другім пасля Радзівілаў па значэнні, магутнасці і багацці. Валодалі Чарэяй, Свіслаччу, Асвеяй, Бешанковічамі, Сянном, Бялынічамі, Зэльвай, Дрысвятамі, Друяй, Коханавым, ружанамі, Дзятлавам, старым Быхавам, дуброўнай і іншымі населенымі пунктамі Беларусі. З XVII стагоддзя мелі княжацкі тытул.
Род падзяляўся на дзве лініі: ружанскую ( або северскую ці чарэйскую) і кодзеньскую. Першы з Сапегаў, Які упамінаецца ў гістарычных крыніцах, - Сямён , пісар Вялікага княства Літоўскага Казіміра ( 40 –я гады XV ст.). у канцы XVI – пачатку XVII перайшлі з праваслаўя ў каталіцтва. У 80 – 90 годы XVII стагоддзя спрабавалі стварыць самастойную дзяржаву са сваёй дынастыяй, што заслужана выклікала вялікае супраціўленне з боку літоўскай і беларускай шляхты. 18 ліітсапада 1700 года Сапегі былі разбіты пад Альпенікамі, пазбаўлены пасад. У паўночную вайну 1700 – 1721 гадоў Сапегі былі на баку шведаў. У 20 стагоддзі мелі маёнткі ў Расіі і Аўстра – Венгрыі. У 1915 – 1918 гадах прэтэндавалі на трон Літоўскай дзяржавы, якую планавала зрабіць Германія. Мелі сувязі з беларускім буржуазна – нацыяналістычным рухам. Найбольш вядомыя прадстаўнікі роду: Іван Сямёнавіч (1450 – 1517), ваявода віцебскі з 1511 года і падляшскі з 1513 года, Леў Іванавіч Літоўскі (02.04.1557 – 07.07.1633)), пісар вялікі літоўскі (1581 – 1585), падканцлер літоўскі ( 1585 – 1589), канцлер вялікі літоўскі (1589 – 1623), ваявода віленскі з 1621 года, гетман вялікі літоўскі (1625 – 1633), староста слонімскі, брэсцкі, магілёўскі, адзін з арганізатараў Літоўскага трыбунала , пад яго кіраўніцтвам закончана складанне Статута Вялікага княства Літоўскага (1588), удзельнік польска – літоўскай вайны з Расіяй у пачатку XVII стагоддзя, узначальваў войска ў час асады Тройца – Сергіева манастыра; Казімір Леў (1609 – 1656), пісар вялікі літоўскі з 1654 года, староста аршанскі, гродзенскі, слонімскі; Павел Ян (каля 1610 – 1655), абозны літоўскі з 1638 года, падстолі літоўскі з 1656 года, удзельнік вызваленчай барацьбы беларускага і украінскага народаў (1648 – 1654) і руска – польскай вайны (1654 – 1667); Казімір Ян (1637 – 1720), гетман польны літоўскі з 1681 года, ваявода віленскі (1682 – 1703, 1705 – 1720), гетман вялікі літоўскі (1682 – 1703,1705 – 1708).
Амаль два стагоддзі прадстаўнікі гэтага роду былі звязаны з бешанковіцкім краем. Напрыклад, Сямён Іванавіч Сапега (памёр каля 1457 года) – старэйшы сын Івана і Агаф’і. Ён першы згадваецца ў гістарычных Іван Сямёнавіч Сапега
дакументах як уладальнік часткі
маёнтка Астроўна (цяпер Бешанковіцкага раёна). Яго дачка Марыя была замужам за прадстаўніком яшчэ аднаго знакамітага роду князем Фёдарам Фёдаравічам Друцкім – Сакалінскім. Сваю дачку ад гэтага замужжа Марыя аддала за каралеўскага пісара Багдана Сямёнавіча Сапегу. Пры гэтым удава Ф.Ф. Друцкага – Сакалінскага аддала Сапегу закладную на сваю частку маёнткаў Чарэя, Тукачова і Астроўна. Пасля смерці Б.С.Сапегі, які валодаў Чарэйскім княствам з 1475 па 1512 год. Яго спадчына перайшла да сына Івана Багданавіча ( памёр у 1546 годзе). Пасля яго смерці ўсе уладанні ў сваю чаргу перайшлі да сына Івана Іванавіча Сапегі, які быў жанаты на Багдане Канстанцінаўне Друцкай – Сакалінскай.
Пасля шлюбу яны пераязджаюць Багдан Сямёнавіч Сапега
у радавы маёнтак бацькі Івана
Багданавіча Сапегі, ваяводы віцебскага і падляшскага – Астроўна. Дарэчы, уладальнікам гэтага маёнтка І.Б.Сапега быў да 1546 года. Тут у 1520 годзе ён заснаваў замак на землях, што дасталіся яму ад маці.
Яго сын, Іван Іванавіч Сапега, аршанскі падстароста (1577) памёр у 1580 годзе (меў тут значную гаспадарку). Менавіта ў Астроўна ў Івана Іванавіча і Багданы Канстанцінаўны нарадзіліся тры сыны: Андрэй, Леў ( Леон), Рыгор.
Андрэй Іванавіч пасаду аршанскага падстаросты пераняў ад траюраднага брата – 60- гадовага Мікалая Паўлавіча Сапегі – у 1588 годзе і прабыў на ёй да 1611 года.
Звестак пра Рыгора Іванавіча сапегу не маецца. Аднак, з поўнай упэўненасцю можна сказаць, што самым знакамітым з трох сыноў І.І. сапегі быў Леў Іванавіч Сапега. Яго імя самае гучнае і значнае на небасхіле Бешанковіччыны, чым мы і ганарымся. Велічнай была гэта постаць і на бацькаўшчыне.Нарадзіўся Леў Сапега 4 красавіка 1557 года ў маёнтку Астроўна Віцебскага ваяводства. Праз сямейную хроніку юны Леў пазнаваў гісторыю сваёй Радзімы, потым вучыўся ў прыватнай школе пры нясвіжскім двары князя Мікалая Юр’евіча Радзівіла Чорнага. Здольнасці хлопец меў выключныя, бо ў 13-гадовым узросце ведаў польскую, нямецкую і грэчаскую мовы. Толькі Льва гэта не задавальняла – ён прагнуў пашырыць свае веды. Сапега едзе ў Германію і паступае ў Лейпцыгскі універсітэт ( скончыў у 1581 гозде). Потым бацька адпраўляе сына да Стэфана Баторыя. Малады Сапега ўразіў уладара лацінай, веданнем законаў і разважлівым не па гадах розумам. Такія людзі дзяржаве патрэбны. А ў людзях Баторый не памыляўся. Ён бярэ да сябе Льва сапегу пісарам.
Але хлопец не толькі махаў па паперы пяром. Леў яшчэ і добра валодаў зброяй. На апошнім этапе Лівонскай вайны ён праславіўся як ваенны дзеяч і дыпламат. За свае грошы сфарміраваў гусарскі полк, які не раз вылучаўся ў баях. У паходах Стэфана баторыя Сапега на чале свайго войска праявіў сябе мужным віцязем. Кароль ацаніў яго гераізм у баях пад Псковам.
Палітыцы ж Льва Іванавіча вучыў канцлер Вялікага княства Літоўскага Астафій Валовіч, які зацята бараніў самастойнасць Літвы. Навуку свайго настаўніка Сапега пераняў хутка. Першая самастойная праца – стварэнне вышэйшага апеляцыйнага суда – Трыбунала Вялікага княства Літоўскага.
У 1584 годзе Леў Сапега начале пасольства адпраўляецца ў Маскоўскую дзяржаву. Дзякуючы сваім дыпламатычным здольнасцям Сапега выканаў даручэнне лепшым чынам. Быў падпісан мір на 10 год, і уступіўшы Смаленшчыну, вярнуў Полаччыну, Веліжскую і Інфлянцкую Леў Іванавіч Сапега
землі. Вызвалены без выкупу 900 палонных. У 1600 годзезноў узначальваючы пасольства Спега заключае мір на 20 гадоў.
За першае пасольства Леў Сапега атрымаў пасаду падканцлера. У 1589 годзе Леў Сапега атрымаў пасаду канцлера ВКЛ, узначаліўшы адзі з адказных органаў выканаўчай улады – гаспадарства. Ён быў і захавальнікам Вялікай пячаткі, без якой пастановы караля не мелі сілы.Можна сказаць, што толькі дзякуючы яго намаганням была прынята і распаўсюдзілася на беларускіх землях Берасцейская унія 1596 года. У 1625 годзе Леў Сапега становіцца Гетманам ВКЛ.
У гэты час ідзе цяжкая вайна са Швецыяй, якая паставіла на грань само існаванне ВКЛ. Леў Сапега ахвяраваў сваё багацце (каля 40 тысяч фларэнаў) на ўтрыманне войска.
У лістападзе 1630 года Леў Сапега набыў ва ўласнасць маёнткі Бешанковічы і Сянно. Праз два гады па духоўнаму завяшчанню ад 14 ліпеня 1632 года Бешанковічы даруюцца яго малодшаму сыну – Казіміру Льву, падканцлеру Вялікага княства Літоўскага.
Трэба адзначыць, што ў сямейным жыцці Льву Сапегу не аднойчы напаткала бяда. Першая жонка Дарота Фірлуеўна (пашлюбаваўся з ёй у 1586 годзе) памерла пры народзінах сына Андрэя ў 1589 годзе. Сын пражыў чатыра тыдні. У раннім веку памерла і дачка Катаржына, якую хрысціла карлева Ганна. Палову года пражыў і сын Крыштоф, народжаны ў 1588 годзе. І толькі Ян Станіслаў, народжаны ў 1589 годзе шчасліва дажыў да сталага веку. Другой жонкай Льва Сапегі стала Гальшана Радзівілаўна, з якой ён абвянчаўся ў 1599 годзе. Але і яна рана пакінула Льва, памерла ў 1611 годзе. Ад гэтага шлюбу нарадзілася ў 1603 годзе дачка Ганна, жонка князя Альбрэхта Радзівіла. Яна памерла ў 1627 годзе. Сапега не мог нават праводзіці дачку у апошні шлях, бо ў гэты час выправіўся паход супраць шведаў. Сын Мікалай памёр у 1606 годзе адразу пасля нараджэння. У росквіце маладосці памёр і другі сын Крыштоф, народжаны у Ружанах у 1607 годзе. Трэці сын – Казімір Лявон стаў падканцлерам. Сапега мужна пераносіў смерць сваіх дзяцей, змірэнна прымаў іх лёс: “Бог даў, Бог і забраў; як гэта пан упадабаў, так і сталася; няхай будзе блаславенна панскае імя”.
7 ліпеня 1633 года ў Вільні Леў Іванавіч памёр і пахаваны ў пабудаваным ім у Вільні віленскім касцёле святога Міхаіла.
Такім чынам, з 14 ліпеня 1632 года Бешанковічы сталі ўласнасцю Казіміра Львовіча Сапегі. Пры ім наступае эканамічны рост маёнтка. 4 кастрычніка 1634 года польскі кароль Уладзіслаў IV даў права - прывілей на ўвядзенне магдэбургскага права і ўстанаўленне штогадовых ярмарак – кірмашоў у трох вотчынных маёнтках – Бешанковічах, Бялынічах, талачыне. Знакамітыя Бешанковічцкія кірмашы значна ажывілі гандаль у мястэчку, паставіўшы яго на другое месца ў Беларусі і першае – у Віцебскай губерні па колькасці таваразвароту.
Калі з імем Казіміра Львовіча Сапегі звязана развіццё гарадскога устройства у Бешанковічах і гандлю, то і несумненна тое, што ён пачаў і акаталічваць гэта мястэчка. У 1637 годзе Казімір Сапега пабудаваў тут уніяцкую царкву, а праз 13 гадоў, у 1650 годзе – касцёл святых Казіміра і Рафаіла.
Казімір Леў Сапега нарадзіўся 15 ліпеня 1609 года. Атрымаў добрую адукацыю ў Віленскай езуіцкай акадэміі. У 16 – гадовым узросце выехаў за мяжу і прадоўжыў вучобу ў Мюнхене і Нідэрландах, авалодаў сямю мовамі, шмат падарожнічаў па Італіі, Францыі, Германіі, у ВКЛ вярнуўся ў 1630 годзе і адразу быў абраны ў Трыбунал княства. У гэтым жа годзе стаў пісарам ВКЛ. У 1637 годзе стаў падканцлерам ВКЛ.Казімір Леў Сапега быў вельмі багатым чалавекам, атрымаўшы вялікую спадчыну ад сваіх бяздетных братоў Крыштофа Міхаіла і Яна Станіслава.
Ён быў таксама аршанскім 91651 – 1656), воупенскім, гродзенскім, любчанскім, слонімскім старостам, валодаў Лукомлем, Талачыном, Чарэяй, удзельнічаў у падпісан- Казімір Леў Сапега
ні Палянаўскага міру паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай у чэрвені 1634 года, якім скончылася руска – польская вайна 1632 – 1634 гадоў. Ён таксама быў удзельнікам руска – польскай вайны 1654 – 1667 гадоў. З 1646 года – ваявода віцебскі, з 1656 года – ваявода віленскі і гетман вялікі літоўскі. Акрамя гэтага, Казімір Сапега з’яўляўся удзельнікам вайны украінскага і беларускага народаў у 1648 – 1654 гадах.
Казімір Леў Сапега вядомы сваім мецэнатствам. У 1648 годзе ён перадаў Віленскай езуіцкай акадэміі і ўласную бібліятэку і заснаваў там дзве кафедры – царкоўнага і грамадскага права, ахвяраваўшы дзеля гэтага маёнтак Пачаевічы Аршанскага павету (цяпер Чашніцкі раён). Казімір Леў Сапега быў апошнім з Сапегаў, які займаў афіцыйную пасаду (старосты) у Оршы і павеце.
Да бешанковіцкага краю мае прамыя адносіны і яшче адзін прадстаўнік гэтага славутага роду – Аляксандр Багдан Рыгоравіч Сапега (1585 года нараджэння), аршанскі староста (1613 – 1633). Пры хрышчэнні двух папярэдніх імёнаў атрымаў яшчэ адно - Дажбог. Пад імем Аляксандр Дажбог ён фігуруе ў большасці гістарычных дакументаў. Ён быў ваяводам мсціслаўскім, уладальнікам маёнтка Астроўна з вёскамі Мелехава, Берашова, Цеплакі, Застарынне, Задоры, Бікава, Добрына у 1600 – 1633 гадах.
У мястэчку астроўна ў 1622 годзе заснаваў дамініканскім манастыр. Пасля яго смерці маёнткамі валодалі яго дачка Ганна Аляксандраўна Сапега разам з мужам Станіславам нарушэвічам, а таксама сын
- Рыгор Аляксандравіч .

АГІНСКІЯ
Старажытны магнацкі род герба “Агінец”. Яго прадстаўнікі адыгрывалі незвычайна важную ролю ў дзяржаўным, грамадскім, палітычным і культурным жыцці не толькі Беларусі, але і Літвы, Польшчы, Расіі і на працягу доўгага часу займалі даволі высокія і адказныя пасады. Шмат было ў іх маёнткаў, зямлі, людзей. Не менш было і заслуг.
Але наша апавяданне пойдзе выключна пра тых прадстаўнікоў вялікага і магутнага роду Агінскіх, якія мелі непасрэднае дачыненне да бешанковіцкага краю, дзе яны гаспадарылі з сярэдзіны XVI амаль да канца XVIII стагоддзя, або на працягу звыш 130 гадоў. За гэты час змяніліся не менш 8 пакаленняў Агінскіх. Характэрна, што ўсе яны звязаны толькі з Бешанковічамі.
Як трапіла гэта паселішча да Багдана Мацвеевіча Агінскага ( ? - 1625 ), невядома. Можа перайшло ў спадчыну ад кагосці з родных, а мог і набыць яго нейкім чынам падкаморы троіцкі ( 1580), ротмістр гусарскі, палкоўнік войска Вялікага княства Літоўскага. Важна толькі, што менавіта гэты населены пункт у сярэдзіне XVI стагоддзя стаў яго ўласнасцю. Што гэта была за асоба?
Па – першае, ён вопытны ваяр, абаронца інтарэсаў сваёй дзяржавы – удзельнік Лівонскай вайны (1558 – 1583), яе шматлікіх бітваў, узяцця Полацка (1579), Вялікіх Лук (1580), падаўлення паўстання пад кіраўніцтвам С. Налівайкі (1596), польска – швецкай вайны (1601 – 1602). Усюды вызначаўся мужнасцю, смеласцю, рашучасцю.
Па – другое – дыпламат. Яму давялося выконваць розныя дыпламатычныя місіі, неаднаразова удзельнічаць у мірных перагаворах з Расіяй. Ён быў паслом на сойм у 1609 годзе.
Па – трэцяе, прымаў актыўны удзел у грамадскім жыцці дзяржавы: з’яўляўся дэпутатам Галоўнага трыбунала Літоўскага, старастам віленскага праваслаўнага Святадухаўскага брацтва, заснавальнікам брацкай школы ў Вільні. У 1611 годзе у яго маёнтку ў Троцкім ваяводстве размяшчалася друкарня, перавезеная з Вільні.
Быў жанаты на Раіне Рыгораўне Валовіч, якая нарадзіла яму чатырох сыноў (Яна, Аляксандра, Дзмітрыя, Самуэля) і трох дачок.
У далейшым маёнтак Бешанковічы спачатку перайшоў у спадчыну да сына Яна, потым Аляксандра і Самуэля. Пра першага нашчадка звестак няма. Аляксандр Багданавіч (каля 1585 – 1667) быў ваяводам менскім (1645), кашталянам трокскім (1649). Як і бацька, ён удзельнічаў у многіх баявых паходах: пад Кірхольмам, Смаленскам, Хоцінам, і ў грамадскіх справах ішоў па слядах бацькі, з’яўляючыся актыўным дзеячам Віленскага праваслаўнага брацтва.
Жаніўся двойчы: на дачцэ Вацлава Шамета, ад якой меў сына Багдана (харунжы літоўскі, памёр у 1649 годзе) і на княжне Кацярыне Палубінскай, ад якой меў сына Марцыяна.
Самуэль Багданавіч – пачынальнік галоўнай лініі Агінскіх, стольнік трокскі (1620), цівун трокскі (1633). Уладальнік Агінтаў, Еўя і Віцебскім ваяводстве – Лёзна і Мікуліна. Ад Соф’і Бялевіч меў чатырох дачок і сыноў Шымана Караля і Яна.
Больш багатая біяграфія ў Марцыяна Аляксандравіча (1632 – 26.01.1690). Пачалася яна з вучобы ў Кракаве і Лейдэне. Але перавагу аддаў войску, дзу пачаў службу ў 19- гадовым узросце. Удзельнік баёў супраць шведаў і трансільванскага князя Ракачы, маскоўскіх ваяводаў у Беларусі. Меў званне палкоўніка, быў харунжым трокскім (1654), чэснікам ВКЛ (1658), стольнікам літоўскім (1661), крайчым літоўскім (1665), ваяводам трокскім (1670) і, нарэшце, канцлерам вялікім Вялікага княства Ліоўскага, паслом на сойм і дэпутатам Галоўнага Літоўскага Трыбунала, старшым братчыкам Магілёўскага і Святадухаўскага праваслаўных брацтваў. У 1688 годзе пабудаваў праваслаўную царкву ў Смілавічах, а ў наступным годзе прыняў каталіцтва. У 1673 годзе яму зноў давялося удзельнічаць у бітве, на гэты раз пад Хоцінам на чале уланскага палка. Ён удзельнік падпісання Вечнага міру з Расіяй у 1686 годзе. Двойчы быў жанатым, але дзяцей не меў.
Не менш цікавы жыццёвы шлях за плячыма наступнага ўладальніка Бешанковіч – Яна Самуэлевіча (каля 1625 – 24.04.1690) харунжага ваўкавыскага (1650). Спачатку ён быў на службе ў ВКЛ. Але ў 1655 годзе перайшоў на бок рускага цара Аляксея Міхайлавіча Раманава. Праўда, праз год зноў вярнуўся пад сцягі Вялікага княства Літоўскага і ўжо ўдзельнічаў у бітвах супраць войск таго ж Раманава. Гэта яму залічылася: ён стаў маршалкам ваўкавыскім, пісарам польным літоўскім (1668), ваяводам мсціслаўскім (1672), ваяводам полацкім і гетманам польным літоўскім (1682). У далейшым яму давялося ваяваць супраць туркаў і крымскіх татараў. Ён удзельнік бітваў пад Венай (1683).
Ян Самуэлевіч пераходзіў з адных магнацкіх групіровак у другія заўсёды са значнай выгадай для сябе. Меў пяць сыноў (Мікалая, Францішка, Рыгора Антонія, Лявона, Казіміра, Аляксандра, Казіміра Дамініка) і тры дачкі.
Пясля яго смерці Бешанковічы дастаюцца ў спадчыну яго сыну Рыгору Антонію (? – 17.11.1709), чэсніку літоўскаму (1684), харунжаму вялікаму літоўскаму (1687), старосту жмудскаму (1698), гетману польнаму літоўскаму (1703), маршалку трыбунала літоўскага (1706).
Рыгор Антоній быў гарачым прыхільнікам Пятра Першага. Таму невыпадкова, што ў 1708 годзе ў час Паўночнай вайны (1700 – 1721) рускі цар тройчы наведваў Бешанковічы і спыняўся ў палацы гаспадара маёнтка. Апошні раз ў 1708 годзе, калі тут адбыўся савет рускай арміі, на якім прысутнічалі А.Д.Меншыкаў, Б.П. Шарамецьеў, іншыя знакамітыя рускія ваеначальнікі, ведаючы прыхільнасць Рыгора Антонія да сябе, цар загадаў сваім ваеначальнікам “ніякіх пабораў з уладання Рыгора Агінскага не браць…”
Заступіўся Пётр Першы і за свайго паплечніка на наступны год , калі даведаўся, што яго ваеначальнік Аляксандр Данілавіч Меншыкаў, выкарыстаўшы фінансавыяцяжкасці Рыгора Антонія, купіў за 21 тысячу рублёў маёнткі Ула і Паазер’е – так званае графства Язерскае. На гэта цару паскардзіўся пасол Рэчы Паспалітай. Вялікі гетман літоўскі Рыгор Антоній і тут адчуў вялікую увагу да сваёй асобы з боку Пятра Першага. Той, каб не страціць сваіх сяброў у ВКЛ, загадаў Меншыкаву хутчэй вярнуць графства. Здарылася гэта ўжо пасля смерці Рыгора Антонія Агінскага.
Наступным уладальнікам пасля гэтага памесця стаў Ігнацы Восіпавіч (Юзафавіч) Агінскі (каля 1698 – сакавік 1775), абозны літоўскі (1729), маршалак Галоўнага Літоўскага трыбунала (1732), маршалак надворны літоўскі (1744), маршалак вялікі ВКЛ, кашталян віленскі (1768).
Асоба, як бачна, таксама значная ў Літве. Акрамя гэтага, ён выбіраўся дэпутатам на сойм, быў старостам барысаўскім і браслаўскім (з1728), двойчы паслом ў Пецярбургу, Ігнацы усямерна падтрымліваў Чартарыйскіх, а ў палітычнай дзейнасці арыентаваўся на Расію, за што Кацярына II захавала яго правы на маёнткі ва ўсіх кутках Усходгяй Беларусі. З 1739 года Агінскі быў жанаты на Алене, дачцы Казіміра Дамініка Войны, якая мела вялікі ўплыў пры двары расійскай імператрыцы Ганны Іванаўны. Дзяцей не меў. Таму, пасля яго смерці удава перадала маёнткі Бешанковічы, Бобр і Бялынічы свайму родзічу Міхаілу Казіміру Агінскаму, сыну Юзафа, унуку Казіміра Дамініка.
Міхаіл Казімір (1730 – 31.05.1800) – таксама не менш , калі не больш прыкметная фігура на палітычным небасхіле ВКЛ – чэснік літоўскі (1744), пісар польны літоўскі (1748), ваявода віленскі (1764), гетман вялікі ВКЛ (1768), акрамя гэтага ён быў кампазітарам, паэтам і мецэнатам. Ды і да сваіх сялян ставіўся з разуменнем. Таму 2 лютага 1762 года ён выдаў бешанковіцкім
мяшчанам грамату, якой вызваляў іх ад значнай часткі паншчыны, акрамя згону на млын. У Бешенковічах ён не жыў. Ажаніўся з дачкой М. Чартарыйскага, ён атрымаў Слонімскае староста. Жыў у Пецярбургу, ад імператрыцы Кацярыны II атрымаў ордэн Андрэя Першазванага, быў адным з яе кандыдатаў на польскі трон. У 1771 годзе перайшоў на бок Барскай канфедэрацыі, але не здолеў са сваімі войскамі узяць Несвіж і Слуцк. У ноч на 23.09.1771 года яго трохтысячнае войска было разбіта пад Сталавічамі (Баранавіцкі раён) войскаміА.В.Суворава. Пася гэтага Агінскі эмігрыраваў, а яго маёнткі ва Усходняй Беларусі, ужо далучанай да Расіі, былі канфіскаваны.
Атрымаўшы амністыю і маёнткі, у 1775 годзе вярнуўся Ў Слонім, дзе пабудаваў некалькі прадпрыемстваў, друкарню, заснаваў оперны тэатр і капэлу. У 1783 годзе зрабіў даравальны запіс, на аснове якога Бешанковічы сталі уласнасцю І.Л.Храптовіча. Незадоўга да гэтага, у памяць знаходжання ў Бешанковічах Пятра Першага пабудаваў тут Петрапалаўскую царкву.

ХРАПТОВІЧЫ

Гэта старажытны магнацкі род на Беларусі, прадстаўнікі якога займалі дзяржаўныя і адміністрацыйныя пасады ў ВКЛ. У XVIII – пачатку ХХ стагоддзя валодалі Бешанковічамі, Глыбокім, маёнткамі Шчорсы ў Навагрудскім і Вішнева ў Ашмянскім паветах. У XIX стагоддзі атрымалі графскі тытул.
Найбольш вядомымі прадстаўнікамі гэтага роду былі Ян (Івашка) Літавор ( памёр у 1513 годзе), сын Багдана, падскарбі надворны літоўскі (1482 – 1493), , намеснік слонімскі з 1492 года, драгічынскі з 1512, кобрынскі з 1513 года, пасол у Польшчы і Маскве, у 1500 годзе ў бітве з рускімі войскамі на рацэ Вядроша ўзяты ў палон, дзе знаходзіўся да 1509 года; Марцін Багданавіч (памёр у 1526 годзе), падскарбі надворны літоўскі (1502 – 1504), канюшы і лоўчы ВКЛ (1505 – 1509), за ўдзел у змове князя М.Глінскага ў 1509 – 1511 гадах зняволены, пазбаўлены пасад; маршалак каралеўскі з 1524 года. Фёдар (Федзька, памёр каля 1522 года), сын Багдана, падскарбі надворны (1493), падскарбі земскі (1501 – 1508), За ўдзел у змове Глінскага ў 1509 – 1511 гадах зняволены, пазбаўлены пасад; Іаахім Літавор (04.01.1729 – 04.03.1812), вучыўся ў Віленскай акадэміі. Дэпутат сеймаў, маршалак Галоўнага трыбунала ВКЛ (1765), падканцлер літоўскі (1773). Адзін з стваральнікаў і член Адукацыйнай каміссіі (1773 – 1794), загадваўдэпартаментам акадэміі школ ВКЛ. Кіраўнік каралеўскай групоўкі магнатаў і шляхты ў ВКЛ з 1780 года. Міністр замежных спраў з 1791 года, канцлер ВКЛ у 1793 годзе. У сваіх маёнтках паншчыну замяніў чыншам.
Іаахім Ігнацій Юзаф Літавор (такое яго поўнае імя) Храптовіч нарадзіўся ў фальварку Ясянец. Вядома, у першую чаргу ён быў уласнікам, прычым буйным і досыць багатым. Толькі ў маёнтку Бешанковічы налічвалася 6,5 тысячы дзесяцін зямлі. Гэта быў надзвычай адукаваны чалавек па сваім часе. Пасля заканчэння Віленскай акадэміі ён працягвае вучобу за мяжой. Для пашарэння агульнага кругагляду і азнаямлення з навейшымі дасягненнямі навукі наведвае Германію, Аўстрыю, францыю, Італію, Швейцарыю, Англію. Менавіта Іаахіму Храптовічу жыхары мястэчка абавязаны будаўніцтвам на ўласныя сродкі Іаахім (Яўхім) Храптовіч
Міхайлаўскай праваслаўнай царквы.
У заслугу яму можна паставіць і такі факт, як паступовы рост і значнасць знакамітага бешанковіцкага кірмашу , які па аб’ёму быў лепшым у Віцебскай губерні і другім у Беларусі.
Храптовіч выступаў і ў іншай галіне грамадскай дзейнасці - рэформе існуючай школьнай сістэме і пашырэнні асветы. На сейме у 1773 годзе, напрыклад, ён унёс прапанову стварыць адукацыйную камісію, а усе без выключэння сродкі і маёмесць езуітаў перадаць у распараджэнне адмысловага фонду “ для адукацыі і выхавання юнацтва”.
Вялікую надзею ўскладваў Храптовіч на навуку і ўсяляк падтрымліваў яе прыхільнікаў і навукоўцаў. Для аб’яднання аднадумцаў і актывізацыі навуковай дзейнасці ён заснаваў у канцы XVIII стагоддзя “Таварыства сяброў навукі”. Займаўся навукай і сам.
У 1802 годзе з – пад пяра Іаахіма Храптовіча выходзіць кніга “Аб штогадовым нацыянальным узнаўленні”, дзе ён развіў погляды французскіх фізіякратаў пад вуглом прыстасавання іх да мясцовых умоў.
Сам Іаахім Храптовіч у Бешанковічах не жыў, хоць і пабудаваў тут новы палац, разбіў парк і сад. Бываў тут толькі наездамі. Асноўнай жа рэзідэнцыяй была шчорсаўская, дзе ён знаходзіўся пасля выхаду на пенсію. У 1795 годзе пасля чарговага падзелу Польшчы усе Беларускія маёнткі Храптовіча былі заняты рускімі і канфіскаваны.
У Іаахіма Храптовіча было чатыры сыны: Адам, Ігнацый, Аляксандр, Ірыней і дачка Ева. Ігнацый і Аляксандр памерлі, калі першаму было 20, а другому – 10 гадоў. Застаўшыяся ў жывых сыны атрымалі выдатную адукацыю і паспяхова рухаліся па службовай лесвіцы.