Гістарычная гадзіна «Падарожжа ў мінулае»

11 лістапада 2021 года ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі ў рамках работы краязнаўчага клуба “Прыдзвінне” прайшла гістарычная гадзіна пад назвай “Падарожжа ў мінулае”, прысвечаная 55-годдзю с пачатку раскопак стаянкі першабытнага чалавека Асавец-2, якая была выяўлена ў 1966 годзе.

На мерапрыемства былі запрошаны беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук загадчык аддзела археалогii першабытнага грамадства Дзяржаўнай навуковай ўстановы «Інстытут гісторыі Нацыянальная акадэміі навук Беларусі», Максім Міхайлавіч Чарняўскі, які непасрэдна і узначальвае гэтыя раскопкі. А таксама навуковы супрацоўнік Дзяржаўнай ўстановы “Бешанковіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей» Станяслаў Пятровіч Леаненка, які ў якасці валанцёра ужо шмат гадоў удзельнічае ў археалагічных экспедыцыях. Ён прадэманстраваў невялікую калекцыю археалагічных артэфактаў, якія былі знойдзены ў час раскопак і захоўваюцца ў фондах музея. 

714